Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эдынбург: Дэбаты па Беларусі павінны адбыцца сёньня


Ул. інф. Заплянаваныя на ўчора ў рамках 13-й сэсіі ПА АБСЭ дыскусіі па беларускім пытаньні былі перанесеныя на 8 ліпеня. Старшыня адмысловай рабочай групы ПА АБСЭ па Беларусі Ута Цапф правяла кансультацыі зь беларускімі парлямэнтарамі. У выніку гэтых перамоваў быў вызначаны характар сёньняшніх дэбатаў. Праект рэзалюцыі па Беларусі можа быць на прапанову ягоных аўтараў альбо адкліканы альбо рэкамэндаваны для прыняцьця.

Нашая карэспандэнтка зьвярнулася па камэнтар да члена ПА АБСЭ, дакладчыцы па Беларусі ад фракцыі ХДС/ХСС у нямецкім Бундэстагу Клаўдыі Нольтэ.

(Нольтэ: ) “Сапраўды, пакуль мы мы не прыйшлі да канчатковага рашэньня. Дыскусія, як вядома, была заплянаваная на сёньня. Аднак потым з боку ўдзельнікаў сэсіі было выказанае меркаваньне правесьці зь беларускай дэлегацыяй дадатковыя перамовы: маўляў, беларускі бок пачаў дэманстраваць сваю гатовасьць да новых падыходаў і таксама пачаў прыкладаць усе намаганьні, каб парлямэнцкія выбары ў кастрычніку адпавядалі міжнародным стандартам. Зразумела, парлямэнтары вырашылі даць шанец Беларусі, калі насамрэч афіцыйны Менск дэманструе нейкія пазытыўныя. Таму сёньня, цяпер, спадарыян Ута Цапф праводзіць перамовы зь беларускім бокам, каб высьветліць рэальную карціну і ведаць, што рабіць далей. Калі нейкія пазытыўныя зрухі сапраўды ёсьць, ня выключана, што праект рэзалюцыі будзе адкліканы”.

Паводле Клаўдыі Нольтэ, перамовы завершацца не раней за 20-ю гадзіну па менскім часе альбо 18-ю гадзіну па мясцовым часе. Дэбаты па беларускім пытаньні адбудуцца сёньня ў першай палове дня. Старшыня адмысловай рабочай групы ПА АБСЭ Ута Цапф паабяцала даць свой камэнтар для “Свабоды” пасьля іхняга заканчэньня.

На здымку: Клаўдыя Нольтэ
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG