Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня стане вядомым плян ірацкіх уладаў па барацьбе з узброенымі фармаваньнямі


БАГДАД. Пераходны ўрад Іраку, як мяркуецца, сёньня абнародуе спіс надзвычайных мер, з дапамогай якіх улады зьбіраюцца змагацца з партызанамі. Мяркуецца, што ўрад Іраку атрымае магчымасьць уводзіць камэнданцкую гадзіну, адкрываць блёк-пасты, шукаць і затрымліваць падазроных асобаў. Прынамсі 9 чалавек загінулі ў чацьвер у выніку выбуху машыны ў горадзе Халіс на поўнач ад Багдаду. Ахвярамі сталі ўдзельнікі цырымоніі, якія сабраліся на пахаваньне ахвяраў папярэдніх нападаў. Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр ня выключыў таго, што зброя масавага зьнішчэньня ў Іраку ніколі ня будзе знойдзеная. Тым ня меньш, на думку Тоні Блэра, рэжым Садама Хусэйна ўяўляў сабой пагрозу для рэгіянальнай бяспекі ды бяспекі цэлага сьвету.
XS
SM
MD
LG