У пілігрымку зь Віцебску штогод выпраўляюцца некалькі дзесяткаў вернікаў-вуніятаў, якія прыязжаюць дзеля гэтага з розных рэгіёнаў Беларусі. Напярэдадні вандроўкі ўсе яны зьбіраюцца на імшу на так званай Усьпенскай горцы – на высокім беразе Дзьвіны, дзе ўвосень 1623 году загінуў вуніяцкі арцыбіскуп Язафат Кунцэвіч, якога праз два з паловаю стагодзьдзі абвясьцілі сьвятым.
Калі працытаваць вядомага пісьменьніка ды гісторыка Ўладзімера Арлова, то гэтая постаць сталася для беларускіх вуніятаў своеасаблівым сымбалем пакутніцтва за веру. І ня толькі таму, што ён аддана пашыраў вуніяцтва на Беларусі ды быў жорстка забіты нязгоднымі: зь ягоным імем зьвязана шмат драматычных падзеяў, якія адбываліся цягам доўгага часу па ягонай сьмерці. Распавядае вуніяцкі сьвятар з Віцебску, айцец Зьміцер.
(Айцец Зьміцер: ) “Мы ўшаноўваем памяць полацкіх пакутнікаў – манахаў-базыльянаў, якія панесьлі свае пакуты ў часе Паўночнае вайны. Гісторыя кажа наступнае: калі Пётр Першы ўвайшоў у Полацак са сваімі войскамі, то вырашыў наведаць храм. Сафія была тады ўжо вуніяцкай, і калі яго праводзілі па храме, цар зацікавіўся незнаёмым яму абразам. Гэта якраз быў сьвяты Язафат, пра што і сказаў цару вікары Канстантын Зайкоўскі. Зразумеўшы, што перад ім вуніяты, Пётр Першы ўласнаручна зарубіў шабляй настаяцеля і аддаў загад перасьледаваць усіх насельнікаў кляштара. За тое, што яны былі вуніятамі, трымаліся сваіх перакананьняў, яны панесьлі свае пакуты ды сьмерць”.
Падзеі, пра якія распавёў айцец Зьміцер, адбыліся ў 1705-м годзе. Тады ад рук расейскага цара ды ягоных служкаў загінулі пяцёра манахаў ды сьвятароў, дзеля памяці якіх пілігрымы і выпраўляюцца ў паломніцтва да полацкае Сафіі – таксама, дарэчы, зруйнаванай паводле загаду Пятра Першага.
Паколькі цяпер у Сафійскім саборы месьцяцца дзяржаўны музэй ды канцэртная заля, то трапіць туды каб памаліцца ёсьць для вернікаў праблемаю. Вернікаў пусьцілі ў гэты храм толькі летась – дзякуючы таму, што там праводзіўся канцэрт духоўных сьпеваў. Усе іншыя разы пілігрымы маліліся проста на ганках, прайшоўшы дзеля гэтага пехатою 103 кілямэтры.
Звычайна гэты шлях займае недзе 4 дні. Пілігрымку адмыслова распачынаюць у сераду, каб на самую значную імшу ў Полацку трапіць у нядзелю, бліжэйшую да 12-га ліпеня – гэта той самы дзень, калі полацкія пакутнікі прынялі сваю сьмерць. На ноч вандроўнікі звычайна спыняюцца ў вясковых школах, зь якімі сьвятары-арганізатары маюць такую папярэднюю дамоўленасьць. Па дарозе вандроўнікі наведваюць мясцовыя храмы, якіх, як яны кажуць, з году ў год сустракаецца на іхным шляху ўсё болей.
Усе ўдзельнікі пілігрымак адзначаюць, што людзі дужа прыхільна ставяцца да іхнае ініцыятывы. Хіба толькі першая пілігрымка, якая адбылася ў 1995-м годзе, была прынятая за нейкую несанкцыянаваную палітычную акцыю беларускіх нацыяналістаў, і міліцыянты затрымалі аднаго з арганізатараў. Пра гэта распавёў удзельнік тае першае пілігрымкі айцец Пахом, які цяпер жыве ва Украіне, у Львове. Аднак тое падарожжа болей запомнілася яму зь іншае прычыны:
(Айцец Пахом: ) “Першая пілігрымка была такая ўзрушлівая, ва ўсіх было столькі натхненьня, бо мастак Алесь Пушкін прынёс тады намаляваны ім абраз Сьвятога Язафата. Ён папрасіў, каб мы ўзялі гэты абраз з сабою на знак таго, што Сьвяты Язафат вяртаецца на Беларусь. І мы пранесьлі гэты абраз, ён вісіць цяпер у храме Сьвятой Параскевы Полацкай. Мы несьлі яго па чарзе наперадзе калёны і насамрэч адчувалі гэтае блаславеньне Сьвятога Язафата – тое, што ён вяртаецца на гэтую зямлю ды нас бласлаўляе. Напэўна, гэта й сталася пачаткам цяперашняе традыцыі – ісьці да Сафіі ды маліцца там за ўвесь беларускі народ”.