“Народная воля” ў сёньняшнім нумары інфармуе сваіх чытачоў пра адну з “чорных” дат найноўшай беларускай гісторыі. 7 ліпеня спаўняецца чатыры гады з дня зьнікненьня журналіста Зьмітра Завадзкага. Ягоная маці Вольга Завадзкая ў інтэрвію газэце паведамляе апошнія падрабязнасьці, якія тычацца расьсьледаваньня прычынаў зьнікненьня сына. У прыватнасьці, спадарыня Завадзкая выказвае расчараваньне пазыцыяй Расеі, якая ўхіляецца ад дапамогі ў пытаньні высьвятленьня абставінаў зьнікненьня Зьмітра . Сваю адзіную надзею на аднаўленьне праўды маці журналіста зьвязвае з краінамі Эўропы, з актыўнай пазыцыяй Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы і ейнага прадстаўніка Хрыстаса Пургурыдэса. Дарэчы, сёньня Вольга Завадзкая, як вынікае з публікацыі, з партрэтам сына ў руках будзе браць удзел у акцыі “Ланцуг неабыякавых людзей”, якая адбудзецца ў Менску.
Газэта “Кур’ер з Барысава” ў сёньняшнім нумары паведамляе пра мітынг, які мае адбыцца 10 ліпеня ў Барысаве. Яго будуць ладзіць прадстаўнікі дэмакратычных арганізацыяў Барысава. На мітынгу будуць абмяркоўвацца сацыяльна-эканамічныя праблемы горада і краіны. Адметна тое, што дазвол на правядзеньне акцыі барысаўскія дэмакраты атрымалі толькі зь пятай спробы. Мясцовы гарвыканкам, як выплывае з публікацыі, зь лютага беспадстаўна ігнараваў ініцыятыву палітычных апанэнтаў цяперашняй улады. Газэта інфармуе, што мітынг 10 ліпеня, правядзеньне якога нарэшце дазволена ў Барысаве, пройдзе з удзелам прадстаўнікоў “Пяцёркі плюс”, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Народная грамада, дэпутацкай групы “Рэспубліка”, грамадзкага аб’яднаньня прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва”. Гэтым удзельнікам ёсьць што сказаць наконт сацыяльна-эканамічных праблемаў, якія насьпелі ў Беларусі.
У яшчэ адной публікацыі “Кур’ера з Барысава” гаворыцца пра затрымкі ў горадзе грашовых выплатаў настаўнікам, для якіх надышоў тэрмін летніх адпачынкаў. Аддзел адукацыі гарвыканкама лічыць гэтую праблему вынікам фінансавых цяжкасьцяў гарадзкога бюджэту, тым самым прызнаючы парушэньне працоўнага заканадаўства. Барысаўскія настаўнікі сытуацыяй незадаволеныя, аднак, як паведамляе газэта, публічна адстойваць свае інтарэсы не адважваюцца.
“Рэгіянальная газэта”, якая выдаецца ў Маладзечне, зьмяшчае на сваіх старонках расповед пра складаны лёс ураджэнца вёскі Сьвяты Дух Ашмянскага раёну Францішка Пяняўскага. У 1939 годзе ён быў прызваны ў польскае войска. Пасьля нападу фашысцкай Нямеччыны на Польшчу беларус атрымаў складанае раненьне, а пакручастая жыцьцёвыя сьцежка прывяла яго ў Англію. Тут ён страціў памяць, якая аднавілася праз шмат гадоў. Больш як тры дзесяцігодзьдзі колішні салдат ня бачыў сям’і і Бацькаўшчыны. Пасьля доўгіх блуканьняў па чужых краёх спадар Пяняўскі вярнуўся ў родную вёску, аднак шчасьце было кароткім. Неўзабаве яго жыцьцё згасла ад працяглай хваробы. Гэтая драма шараговага беларуса, гэтаксама як і няпросты лёс Браніслава Тарашкевіча – Чалавека з вялікай літары, пра якога згадваецца ў яшчэ адной публікацыі “Рэгіянальнай газэты” – дае выданьню падставу для высновы аб складанай тагачаснай драме ўсяго беларускага народа, які то апалячвалі, то русыфікавалі.