Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Візіт старшыні МАГАТЭ ў Ізраіль


ЕРУСАЛІМ. Сёньня ў Ізраіль для перамоваў аб стварэньні без’ядзернай зоны на Блізкім Усходзе прыбыў Мохамэд Эль-Барэдэй – кіраўнік Міжнароднай агенцыі ядзернай энэргэтыкі. Чакаецца, што Эль-Барадэі зьвернецца да ізраільскій ўладаў з прапановай адмовіцца ад палітыкі “стратэгічнай няпэўнасьці” у пытаньні валоданьня ядзернай зброяй. Аднак сёньня Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон паўтарыў, што ягоная краіна, як і раней, ня мае намеру адназначна сьцьвярджаць ці адмаўляць, што валодае ядзернай зброяй. Сустірэча Шарона і Эль-Барадэі адбудзецца заўтра. Міжнародныя экспэрты мяркуюць, што Ізраіль можа мець болей за 100 ядзерных баегаловак. Ізраіль, адзіная блізкаўсходняя дзяржава, якая не падпісала Дамову аб нераспаўсюдзе ядзернай зброі, і такім чынам не абавязаная паказваць ці распавядаць пра свае ядзерныя аб’екты інспэктарам ААН.
XS
SM
MD
LG