МАСКВА Лідэр чэчэнскіх сэпаратыстаў Аслан Масхадаў заявіў, што любы кіраўнік Чачні, якога паставіць Масква, імаверна будзе забіты. 29 жніўня у Чачні адбудуцца датэрміновыя прэзідэнцкія выбары, 9 траўня прэзідэнт Чачні Ахмад Кадыраў загінуў у выніку выбуху бомбы. Міністар унутраных справаў Чачні Алу Аслаханаў , які лічыцца фаварытам Крамля на выбарах прэзідэнта Чачні, у адказ на папярэджані Масхадава заявіў, што сэпаратысты спрабавалі забіць яго з 1991 году, але беспасьпяхова.