Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Летась у сьвеце 4 мільёны 800 тысячаў чалавек былі інфікаваныя вірусам СНІДу


ЛЁНДАН. ВІЧ-інфэкцыя летась паразіла амаль 4 мільёны 800 тысячаў чалавек. Паводле дадзеных ведамства ААН ў барацьбе са СНІДам, гэта самы высокі штогадовы паказчык з 1981 году. Паводле хуткасьці распаўсюду інфэкцыі на першым месцы знаходзіцца Афрыка, потым ідуць Усходняя Эўропа й Цэнтральная Азія. У нядзелю ў Бангкоку распачынаецца Міжнародная канфэрэнцыя ў барацьбе са СНІДам.
XS
SM
MD
LG