Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік офісу АБСЭ ў Менску Эбэргард Гайкен асудзіў факт нападу на дэпутата Валерыя Фралова


Алесь Дашчынскі, Менск

Паводле амбасадара, “гэты інцыдэнт выклікае вялікае шкадаваньне, бо ён адбыўся падчас узмацненьня палітычнай актыўнасьці ў Беларусі перад парлямэнцкімі выбарамі”.

Менскі офіс АБСЭ сур’ёзна заклапочаны гэтым фактам гвалту. Эбэргард Гайкен заклікаў беларускія ўлады неадкладна правесьці расьсьледаваньне, пакараць вінаватых і цалкам высьветліць абставіны справы”. Разам з тым амбасадар заклікаў афіцыйны Менск стварыць належныя ўмовы для свабодных і дэмакратычных выбараў, выключыць факты запалохваньня.
XS
SM
MD
LG