Лінкі ўнівэрсальнага доступу

4 палестынцы й ізраілец забітыя на Заходнім беразе Ярдану


ГАЗА. Ізраільскія вайскоўцы сёньня ўначы пачалі апэрацыю для пошуку каналаў кантрабанды зброі празь мяжу паміж Эгіптам і паласою Газы. Паведамляецца пра гібель на Заходнім беразе Ярдану чатырох палестынцаў і аднаго ізраільскага афіцэра. Напярэдадні на Заходнім беразе ў сутыкненьні з ізраільскімі вайскоўцамі быў забіты кіраўнік мясцовага аддзяленьня групоўкі “Брыгады мучанікаў Аль-Аксы”.
XS
SM
MD
LG