Тэкст рэзалюцыі, якую “Свабода” атрымала зь бюро члена Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, дэпутаткі Бундэстагу ад фракцыі ХДС/ХСС Кляўдыі Ноле, адрозьніваецца сваёй жорсткасьцю. Эўрапейскія парлямэнтары патрабуюць ад афіцыйнага Менску неадкладна спыніць націск на апазыцыю і прадставіць гарантыі правядзеньня ў Беларусі празрыстых і свабодных парлямэнцкіх выбараў у кастрычніку сёлета.
Паводле сакратара бюро парлямэнтаркі АБСЭ Кляўдыі Нольтэ, у пэўных палітычных колах гэты дакумэнт ужо выклікаў адпаведную хвалю рэакцыі.
(Бюро Нольтэ: ) “Вядома, што беларускі амбасадар выказаў сваю незадаволенасьць у зьвязку з рэзалюцыяй. Галоўны момант у патрабаваньнях сябраў АБСЭ — гэта гарантыя вольных выбараў у Беларусі сёлета ў кастрычніку. Я думаю, што рэзалюцыя будзе прынятая”.
Кіраўнічка адмысловай групы АБСЭ, якая прадставіць удзельнікам сэсіі праект рэзалюцыі па Беларусі, больш стрыманая ў ацэнках.
(Цапф: ) “Дыскусіі наконт рэзалюцыі, зразумела, яшчэ не было. Канчатковае рашэньне будзе прынятае 9 ліпеня. Пакуль яшчэ парадак дня неўдакладнены, я не магу сказаць пра канкрэтны дзень дыскусіяй, аднак дыскусіі па Беларусі адбудуцца ў любым выпадку. Прыняцьцё рэзалюцыяў адбудзецца 9-га. Тады я буду гатовая да размовы з вамі. Пакуль жа пра гэта гаварыць крыху зарана”.
Паводле праекту рэзалюцыі, парлямэнцкія выбары 2000 году, як і прэзыдэнцкія 2001-га, не адпавядалі прынцыпам АБСЭ. Аўтары рэзалюцыі выказваюць глыбокае шкадаваньне, што і сёлета напярэдадні чарговых парлямэнцкіх выбараў у Беларусі назіраецца дыскрымінацыя апазыцыі й незалежных СМІ. Парлямэнтары заклікаюць беларускія ўлады зрабіць усе магчымыя крокі, каб гарантаваць усім удзельнікам выбарчай кампаніі доступ да дзяржаўных СМІ.
Як вынікае з тэксту дакумэнту, АБСЭ — адзіная панэўрапейская арганізацыя, сябрам якой зьяўляецца Беларусь, таму афіцыйны Менск мусіць адэкватна паставіцца да адпаведных патрабаньняў.
Выступаючы сёньня на адкрыцьці сэсіі, генэральны сакратар ПА АБСЭ Спэнсэр Алівэр адзначыў, што летась адмысловыя прадстаўнікі ПА АБСЭ правялі па Беларусі, Малдове і Нагорным Карабаху вялікую працу. Дадам яшчэ, што ў праекце рэзалюцыі па Беларусі, якую ПА АБСЭ будзе абмяркоўваць, хутчэй за ўсё, 7 ліпеня, асуджаецца ліквідацыя няўрадавых беларускіх арганізацыяў і іншыя перашкоды на шляху будаўніцтва ў Беларусі дэмакратычнага грамадзтва.
У праекце нагадваецца таксама пра патрабаваньні рэфармаваць Закон аб СМІ, а таксама выказваецца вялікае шкадаваньне з нагоды таго, што найвышэйшыя беларускія чыноўнікі падазраюцца ў датычнасьці да зьнікненьня вядомых апанэнтаў рэжыму. Таксама ў дакумэнце выказваюцца патрабаваньні адносна своечасовага запрашэньня на выбары ў Беларусь прадстаўнікоў АБСЭ ды іншых эўрапейскіх структураў.