КАБУЛ. У правінцыі Герат абвастрыўся канфлікт паміж прадстаўнікамі цэнтральнага ўраду й мясцовымі ўладамі. Прыхільнікі губэрнатара Герату зьбілі супрацоўнікаў новага кіраўніка правінцыйный выведкавай службы. Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай прызначыў новага шэфа выведкі Герату 2 месяцы таму, былы кіраўнік выведкавай службы быў паплечнікам губэрнатара.
У аўганскай сталіцы ў выніку выбуху бомбы параненыя 6 чалавек. Паліцыя й міратворцы НАТА на месцы здарэньня знайшлі патаемную майстэрню для вырабу выбуховых прыстасаваньняў. Канфіскаваны 20 кіляў выбухоўкі, арыштаваныя 3 чалавекі.