Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізатары мадрыдскіх забойстваў пагражаюць Эўропе новымі тэрактамі


ДУБАЙ. Выдаваныя ў Лёндане арабскія газэты “Аль-Хаят” і “Аш-Шарк аль-Аўсат” атрымалі заяву ад групы, якая выступае ад імя тэрарыстычнай сеткі “Аль-Каіда” з папярэджаньнем аб магчымых новых нападах у Эўропе. Група “Брыгады Абу-Хафса аль-Масры”, якая ўзяла на сябе адказнасьць за выбухі на чыгунцы ў Мадрыдзе ў сакавіку сёлета, 15 ліпеня спыняе абвешчанае ёю замірэньне, калі эўрапейскія краіны ня выведуць свае войскі з мусульманскіх краінаў. Група заклікае эўрапейскіх мусульманаў выехаць у мусульманскія краіны.
XS
SM
MD
LG