МАСКВА. Кіраўнік кампаніі ЮКАС Віктар Герашчанка заявіў, што кампанія можа быць змушаная спыніць сваю дзейнасьць, бо падатковыя органы замарозілі яе банкаўскія рахункі. Сёньня арбітражны суд у Маскве прыняў пастанову замарозіць рахункі ЮКАСа, пакуль ня будзе сплочаная падаткавая запазычанасьць на суму каля 7 мільярдаў даляраў. Заснавальнік і былы кіраўнік ЮКАСу Міхаіл Хадаркоўскі цяпер пад арыштам, яму пагражае 10-гадовае зьняволеньне за нясплату падаткаў.