Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Настаўнік звольнены за невалоданьне эстонскай мовай


ЭСТОНІЯ. Брытанская газэта Independent зьмяшчае сёньня артыкул пра тое, што эстонскія ўлады ў рамках узмацненьня барацьбы з уплывам расейскай мовы, звольнілі з працы вядомага настаўніка за тое, што ён не валодае эстонскай мовай. У горадзе Нарва на мяжы з Расеяй у чацьвер быў адхілены ад пасады дырэктар прэстыжнай расейскай сярэдняй школы Міхаіл Міхальчанка. Паводле эстонскіх законаў, кожны работнік мусіць валодаць эстонскай мовай і, здаўшы экзамэн, атрымаць адпаведнае пасьведчаньне. Паводле агенцтва ІТАР-ТАС, на якое спасылаецца Independent, гэта першы выпадак звальненьня ў Эстоніі расейскамоўнага настаўніка за невалоданьне эстонскай мовай.
XS
SM
MD
LG