Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самагубства ўкраінскага вайскоўца ў Іраку


КІЕЎ. У Іраку скончыў жыцьцё самагубствам украінскі міратворац сяржант Раман Гензерскі. Паводле Міністэрства абароны Ўкраіны, 23-гадовы Гензерскі наклаў на сябе рукі сёньня раніцай, адбываючы варту. Абставіны сьмерці вайскоўца высьвятляюцца. За восем месяцаў знаходжаньня ўкраінскага кантынгенту ў Іраку Ўкраіна страціла ўжо сем вайскоўцаў. Трое чалавек загінулі ў баявых дзеяньнях, адзін памёр у выніку аўтамабільнай катастрофы, адзін – з прычыны неасьцярожнага абыходжаньня са зброяй і адзін афіцэр скончыў жыцьцё самагубствам. Апрача гэтага ў Іраку было паранена 15 украінскіх вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG