Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бабруйску пройдзе мітынг супраць трэцяга тэрміну Лукашэнкі


Марыя Ўсьціновіч, Бабруйск Бабруйскія дэмакраты атрымалі ад мясцовых уладаў дазвол на правядзеньне мітынгу ў абарону Канстытуцыі й супраць трэцяга прэзыдэнцкага тэрміну Аляксандра Лукашэнкі. Гэты мітынг арганізуюць бабруйскія прадстаўнікі народнай кааліцыі “5+”.

Выканаўчы камітэт Ленінскага раёну Бабруйску санкцыянаваў правядзеньне мітынгу 7 ліпеня, пасьля працоўнага дня на стадыёне “Фандок”.

Паводле словаў кіраўніка бабруйскай арганізацыі АГП Уладзімера Куртукова, месца правядзеньне мітынгу, якое мясцовыя актывісты называюць “рэзэрвацыяй”, знаходзіцца ў мікрараёне, аддаленым ад цэнтру Бабруйску. Аднак, падкрэсьліў спадар Куртукоў, арганізатары мітынгу прыкладуць усе намаганьні, каб прыцягнуць да акцыі ўвагу жыхароў гораду. Дзеля гэтага бабруйчане маюць намер запрасіць на мітынг палітыкаў зь Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG