Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы дараднік у справах нацыянальнай бясьпекі Іраку заявіў, што суд над Садамам Хусэйнам будзе свабодны і справядлівы


ЛЁНДАН. Новы дараднік у справах нацыянальнай бясьпекі Іраку заявіў у інтэрвію Бі-Бі-Сі, што суд над былым ірацкім лідэрам Садамам Хусэйнам будзе свабодны і справядлівы і будзе трансьлявацца ў жывым эфіры праз радыё і тэлевізію. Дараднік Мувафак аль-Рубаі зазначыў, што суд не дазволіць Садаму ператварыць працэс у палітычную гульню, патрабуючы выступіць сьведкамі Джорджа Буша або Тоні Блэйра. Адзін з адвакатаў Садама, ярданец Мухамад Рашдан назваў працэс незаконным: ”Гэта незаконная вайна і паводле міжнароднага права ўсё, што зь ёй зьвязанае, таксама незаконнае: суд незаконны, судзьдзі незаконныя, прызначэньне судзьдзяў незаконнае. Усе будзе незаконным”. Садам паўстаў перад судом сёньня пасьля таго, як ён і яшчэ 11 былых урадоўцаў былі перададзеныя новаму ірацкаму ўраду.
XS
SM
MD
LG