Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея сьцьвярджае, што двое расейскіх агентаў, асуджаных за забойства былога чэчэнскага прэзыдэнта Зэлімхана Яндарбіева, ні ў чым не вінаватыя


ДОХА. Расея сьцьвярджае, што двое расейскіх агентаў, асуджаных за забойства былога чэчэнскага прэзыдэнта Зэлімхана Яндарбіева, ні ў чым не вінаватыя і што яна будзе дамагацца іх вызваленьня. Гэтую заяву міністар замежных справаў Сяргей Лаўроў зрабіў сёньня пасьля таго, як крымінальны суд у Катары прызнаў агентаў расейскіх спэцслужбаў вінаватымі ў забойстве Яндарбіева, які жыў у эміграцыі ў Катары, і прысудзіў ім пажыцьцёвае зьняволеньне. Судзьдзя падчас зачытаньня прысуду абвінаваціў расейскія ўлады ў дачыненьні да гэтага забойства.
XS
SM
MD
LG