Лінкі ўнівэрсальнага доступу

24 чалавекі загінулі ў выніку катастрофы гелікоптэру ў Сьера-Леонэ


ФРЫТАЎН. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый пацьвердзіла факт гібелі ў Сьера-Леонэ 24 чалавек, якія знаходзіліся на борце гелікоптэру міратворчых сілаў ААН, які разбіўся пры пералёце ў горад Кайлахун. Сярод ахвяраў – тры расейцы – чальцы экіпажу, а таксама міратворцы й супрацоўнікі гуманітарных арганізацый. Прычыны катастрофы гелікоптэру МІ-8 расейскай вытворчасьці пакуль невядомая. Расея накіроўвае ў Сьера-Леонэ камісію, якая будзе дасьледаваць прычыны катастрофы. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан выказаў глыбокія спачуваньні сем’ям загінулых і ўрадам краінаў, чыімі грамадзянамі яны з’яўляліся.
XS
SM
MD
LG