(Сьцёпа: )
“Веру, братцы, людзьмі станем,
Хутка скончым мы свой сон.
На сьвет Божы сьмела глянем
І напішам свой закон”.
***
(Віктар Буто, Менск: ) “Аб некампэтэнтным і неаб’ектыўным камэнтары галоўнага рэдактара Паўла Жука, які наўмысна уводзіць у зман слухачоў беларускай праграмы Радыё Свабода.
На мой тэлефонны званок на тэму пра стоадсоткавую безабароннасьць грамадзяніна Беларусі, ён не пагаджаецца са мной, таму што яму пакуль добра, і ён пакуль нават яшчэ на свабодзе. Ён не жадае заўважаць ажыцяўляемыя незаконныя звальненьні грамадзян Беларусі, судовыя самавольства і безгранічча, ганеньні й расправы, бясьсьледныя зьнікненьні, значныя перашкоды на гэтай праграме Радыё Свабода. Яму трэба расплюшчыць добра вочы і прамыць вушы і асабліва сваю душу, і можа пасьля гэтага ён здолее гаварыць кампэтэнтна і аб’ектыўна.
Цяпер такога не ўгаворыш папрысутнічаць на судовых працэсах, што адбываюцца ў нашых судах, дзе справы ахвяраў не разглядаюцца па сутнасьці, дзе выносяцца адныя толькі неправасудныя рашэньні і азначэньні, а ў пракуратуры такія самыя прысуды за некаторымі рэдкімі выключэньнямі. Яго не хапаюць маўклівыя правяраючыя тэлефонныя званкі, начныя званкі ў дзьверы, знаходзячыя ў машынах незнаёмыя людзі ля пад’ездаў, дзе ён жыве і рознае іншае падобнае”.
***
“Журналістам Радыё Свабода, асабліва Севярыну Квяткоўскаму. Каб у Ігумен не прыехалі сябры Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі, то не было б каму там рабіць “Ігуменскі шлях” і перад кім выступаць і ўсё астатняе. Ня большасьць там была, а былі сябры Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі і чалавек восем зь Літвы. Усяго добрага”.
***
(Слухачка: ) “Праслухала інфармацыю пра “Ігуменскі шлях”. Хлусьня! Як можна так ілгаць? “Ігуменскі шлях” быў арганізаваны сябрамі Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ. Апрача сяброў КХП БНФ быў там толькі Дарагуж, бо ён жыве ў Чэрвені і восем літоўцаў – больш нікога не было. Севярын Квяткоўскі нават не запісаў прамовы Юрася Беленькага. Чаго ён туды езьдзіў і за што яму плацяць грошы?”
***
“Дзень добры, шаноўнае панства Радыё Свабода! Сёньня атрымаў вашую бандэроль. Вялікае дзякуй за футболку, якая мне і маёй сям’і вельмі спадабалася. Футболка мне падышла, сядзіць на мне свабодна. Заўтра адзену яе, пайду выйду ў горад. Вялікае дзякуй за каляндарыкі, за асадку бел-чырвона-белую, як наш сьцяг з эмблемай Радыё Свабода. І, канечне, вялікае дзякуй за кампакт-дыск вялікага чалавека Васіля Быкава. Для мяне гэта вельмі каштоўны падарунак. Я ўвесь час прыслухоўваўся да нашага вялікага Васіля Быкава. Зь дзяцінства мне бацька казаў, што Васіль Быкаў вялікі, прагрэсіўны чалавек, наш, беларус, франтавік, які заўжды казаў праўду.
Дзякуй вам, Радыё Свабода! Вельмі ўсё добра атрымалася. Я атрымаў бандэроль ад самай прагрэсіўнай і праўдзівай радыёстанцыі Свабода. Я вельмі рады. Дзякуй ЗША і Чэхія!”
***
“Добрай раніцы, Радыё Свабода! Я хачу павіншаваць зь юбілеем нашае “Таварыства беларускай мовы”. Вялікае дзякуй гэтым людзям – нястомным працаўнікам, якія робяць усё магчымае і немагчымае, каб яшчэ жыла нашая беларуская мова. Гэтыя людзі ідуць цераз усе перашкоды, яны нясуць нашае беларускае слова людзям.
Многа год таму мы зьбіралі подпісы для таго, каб існаваў наш Беларускі нацыянальны ўнівэрсытэт. Але ж яго як не было так і няма, таму што нашыя беларускія ўлады наперакор жаданьням нашых людзей і маладых бацькоў, ня хочуць, каб нашая мова жыла ў нас далей.
Нашыя дзеці, якія ідуць у першы кляс, ня ведаюць нашага беларускага слова, таму што яны ідуць усе ў рускамоўныя клясы. І вельмі балюча, калі нашае Нацыянальнае беларускае тэлебачаньне не гучыць, калі няма там нашага беларускага слова. Вельмі гэта балюча для нас беларусаў.
Таксама нашыя ўлады робяць усё, каб закрыць наш беларускамоўны ліцэй. Выкінулі нашых вучняў з гэтага будынку. Але ж жыве беларуская мова! Нашыя дзеці вучацца нягледзячы на ўсе перашкоды.
Я хачу сказаць “Вялікае дзякуй!” нашым барацьбітам за беларускую мову. Жыве Беларусь!”
***
(Віктар Буто, Менск: ) “Хачу закрануць тэму аб стварэньні зь нічога вялікіх праблемаў на Беларусі пры дапамозе дзяржаўных служачых зь ніжняга эшалёну ўлады, які наўмысна займаюцца злоўжываньнем службовым становішчам ці ўладай ці іншымі крымінальнымі правапарушэньнямі. Пры наведваньні лазьні ў мяне зьнікла пасьведчаньне ліквідатара ЧАЭС, дакумэнт бестэрміновы, на якім былі пячаткі і льготы згодна артыкула 14 часткі 1 закону СССР і артыкула 19 закону БССР. У замен пакінута аднятае здароўе ў 86 годзе на 30-ці кілямэтровай заражанай радыяцыяй чарнобыльскай зоне, дзе ліквідатараў праз ваенкамат сілаю прымусілі жыць і працаваць у вельмі складаных і небясьпечных умовах. Пры дапамозе розных антыканстытуцыйнага, бесчалавечага, амаральнага і цынічнага ўжо амаль усе льготы аднятыя чыноўнікамі, дэпутатамі й іншымі, хто ўхіліўся ад выкананьня гэтага абавязку. Але ж і гэтага мала. З-за чаго радавы работнік з ваенкамату першамайскага раёну г. Менску Марыноўская Ніна Станіславаўна ўжо больш за тры месяца не жадае даць мне магчымасьць атрымаць такі самы дакумэнт сумесна зь Філатам Уладзімерам Акімавічам і іншымі зь Менскага абласнога ваенкамісарыята пры дапамозе розных крымінальных правапарушэньняў. Дзякуй”.
***
“Журналістам Радыё Свабода, асабіста Севярыну Квяткоўскаму. Хлусьня, хоць і вельмі хітра складзеная завядзе ў цемру. 26 чэрвеня адбыўся “Ігуменскі шлях”. Заяўку падалі некалькі арганізацыяў, у тым ліку і Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя, якая складала большасьць. Але выступ Юрыя Беленькага, намесьніка старшыні КХП БНФ пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка, не прагучаў у эфіры. І гэта невыпадкова. У выступе спадара Беленькага гаварылася аб рускім фашызьме, які ўжо на працягу дзесяці гадоў зьнішчае чачэнскі народ і на працягу стагодзьдзяў фізычна і духоўна зьнішчае беларусаў; аб акупацыйным расейскім рэжыме на Беларусі, аб гвалтоўнай русыфікацыі беларусаў. Што ж, Бог вам судзьдзя. А ад БНФ-вінцучкоў былі Дарагуш, што пражывае ў Ігуміне і Занкевіч – з вамі разам, спадар Квяткоўскі, тры чалавекі. Літоўцаў было аж цэлы мікрааўтобус, што ўмяшчае каля 10 чалавек. Вось такая праўда, і яна пераможа”.
***
“На пытаньне тыдня “Ці трэба даглядаць аднолькава могілкі савецкіх і нямецкіх салдат?” адказаць правільна без новага склада мысьленьня нельга, але паспрабуем. Савецкія салдаты служылі дыктатару Сталіну, абаранялі яго рэжым самымі злачыннымі мэтадамі, зьнішчылі шмат людзей, сваіх людзей бяз суду і сьледзтва ў шматлікіх Курапатах, Сыбіры і падвалах НКВД. Нямецкія салдаты выконвалі загады нямецкага дыктатара Гітлера, таму непатрэбныя помнікі забойцам з абодвух бакоў”.