Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бабруйску Фралову і Скрабцу адмовіліся прадставіць актавую залю гатэлю, і сустрэчу з выбарнікамі давялося правесьці на плошчы


Марыя Усьціновіч, Бабруйск

Дэпутаты палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Валеры Фралоў і Сяргей Скрабец у часе свайго візыту ў Бабруйск 29 чэрвеня вымушаны былі сустрэцца з выбарнікамі і грамадзкім актывістамі гораду на плошчы Перамогі, паколькі ім адмовілі ў памяшканьні.

Як паведаміў лідэр бабруйскай арганізацыі АГП Уладзімр Куртукоў, кіраўніцтва гатэлю “Бабруйск”, дзе была зарэзэрваваная для сустрэчы з выбарнікамі актавая заля, у апошні момант адмовіла дэпутатам. На вечаровай сустрэчы на плошчы, у якой бралі ўдзел каля трох дзесяткаў бабруйцаў, вялася гаворка пра сытуацыю ў краіне. Спадары Фралоў і Скрабец заклікалі бабруйскіх актывістаў прыехаць у Менск для удзелу ў акцыі 21 ліпеня. Таксама дэпутаты сустрэліся з прыватнымі прадпрымальнікамі на гарадзкім рынку ў Бабруйску.
XS
SM
MD
LG