“Звязда”, 1934 год:
“25 чэрвеня ў калгасе “Пяцігодка” піонерамі Салаўёвым Валодзяй, Тарасенкам Іванам і Пулькіным Кастусём затрыманы кулакі Пулькіна Агата, Гайдашоў Сцяпан і Беспалікава Алена, якія абразалі каласы калгаснага жыта. Раённая газета выйшла з экстраным выпускам… Раскрадвальнікі калгаснага ўраджаю прыгавораны выязной сесіяй суда ад трох да 10 гадоў пазбаўлення волі. Раённы камітэт партыі пастанавіў прэміраваць піонераў — юных дазорнікаў ураджаю Салаўёва Валодзю, Тарасенку Івана і Пулькіна Кастуся касцюмамі”.
“Знамя юности”, 1984 год. Пра сувэнірную прадукцыю, вырабленую да 40-годзьдзя вызваленьня Беларусі:
“Прапаноўваецца некалькі кшталтаў арыгінальных папак з глянцаванага дрэва для прывітальных адрасоў. Кожная зь іх упрыгожаная мастацкай інкрустацыяй на ваенную тэматыку. А вось і славутыя слуцкія паясы. Сярод яркіх узораў арнамэнту гараць словы: “40 гадоў вызваленьня Беларусі”, “Менск”, “1944–1984”… Нагадаюць вэтэранам аб пройдзеным імі баявы шляху выразныя фігуркі-пэрсанажы зь ільновалакна: “Кулямётчык”, “Партызан”, “Рэгуліроўшчыца”, “Мэдсястра”, “Камандзір”.
“Звязда”, 1994 год. Віталь Цыганкоў:
“Самае забаўнае ў тым, што ў адрозненне ад іншых кандыдатаў Лукашэнка менш за ўсіх падрыхтаваны да атрымання ўлады. Пазняк, Шушкевіч, Новікаў, у меншай ступені – Кебіч і Дубко ведалі, што яны будуць рабіць з краінай паводле сваіх ідэйных і ідэалагічных схем. Лукашэнка ж такой схемы не мае. Канчатковым пунктам яго палітычных імкненняў ёсць сама ўлада, валоданне ёю… Таму пасля яго прыходу да ўлады пачнецца эпоха вялікіх эксперыментаў і вечнага пошуку новых “казлоў” адпушчэння… Спакой нам будзе толькі сніцца…”