Каардынатары гэтай акцыі, актывісты АГП Алесь Карніенка і Юры Істомін падводзілі вынікі грамадзкага галасаваньня ў трох беларускіх гарадах. Цягам мінулай суботы і нядзелі ў Віцебску, Горадні й Ваўкавыску ўдзел у грамадзкім рэфэрэндуме ўзялі 3922 чалавекі. Людзям прапаноўвалі пазначыць у бюлетэнях: згодныя яны ці не, каб адная і тая ж асоба займала пасаду прэзыдэнта больш за два тэрміны запар. Вынікі галасаваньня былі наступныя: у Віцебску з 1045 чалавек 82% супраць трэцяга тэрміну, у Горадні з 2519 прадпрымальнікаў мясцовых рынкаў супраць амаль 98%, у Ваўкавыску з 361 прагаласаваўшых “не” трэцяму тэрміну сказалі 92%.
Паводле кіраўніка гарадзкой арганізацыі АГП Юрыя Істоміна, у Горадні грамадзкае галасаваньне сярод іншых катэгорыяў насельніцтва працягнецца да 30 чэрвеня.
Гаворыць каардынатар акцыі актывіст АГП Алесь Карніенка:
(Карніенка: ) “Асноўнай мэтай ўсяго гэтага мерапрыемства ёсьць тое, каб Аляксандар Рыгоравіч Лукашэнка адмовіўся публічна ад ідэі правядзеньня рэфэрэндуму па пытаньні трэцяга тэрміну. І адмовіўся ад самой ідэі якім-небудзь іншым чынам атрымаць магчымасьць вылучацца на трэці тэрмін. Мы лічым гэтую акцыю вельмі важнай і спадзяемся такой акцыяй ахапіць каля 1 мільёну выбарцаў у ня менш як дзесяці буйных гарадах Беларусі й такім чынам данесьці сваю пазыцыю. Гэта збольшага мабілізацыйная акцыя, якая прыцягвае да актыўнага ўдзелу людзей, што маюць блізкія да нашых пазыцыі альбо вызначыліся са сваёй пазыцыяй. Мы гуляем на апярэджаньне”.
У Горадні й Ваўкавыску грамадзкі рэфэрэндум быў арганізаваны сіламі актывістаў АГП, у Віцебску — Паўлам Севярынцам, Валерыем Шчукіным і іх прыхільнікамі. Цягам месяца падобнае галасаваньне апазыцыянэры зьбіраюцца арганізаваць у іншых абласных цэнтрах, буйных гарадах і ў сталіцы Беларусі.
Першы такі рэфэрэндум быў арганізаваны 7 лістапада летась у Гомелі. З 2172 чалавек супраць трэцяга тэрміну прагаласавала амаль 90% гамельчукоў. За арганізаванае ў Гомелі грамадзкае галасаваньне суд пакараў Алеся Карніенку і Васіля Палякова штрафам на 1 мільён 650 тысяч рублёў, а Арцёма Бурылу на 825 тысяч.