Дэлегаты 8-га зьезду Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Народная грамада абралі на новы тэрмін старшынём сваёй партыі Міколу Статкевіча. За яго прагаласавала 95 дэлегатаў зьезду. За яго апанэнта, старшыню Берасьцейскай абласной арганізацыі БСДП Анатоля Ляўковіча аддаў свой голас 81 чалавек.
Дэлегаты прапанавалі кандыдатуру спадара Ляўковіча ў намесьнікі старшыні Народнай грамады. Новаабраны старшыня партыі Мікола Статкевіч падтрымаў гэтую прапанову дэлегатаў зьезду.
Дэлегаты прапанавалі кандыдатуру спадара Ляўковіча ў намесьнікі старшыні Народнай грамады. Новаабраны старшыня партыі Мікола Статкевіч падтрымаў гэтую прапанову дэлегатаў зьезду.