ПЭКІН. Перамовы вакол ядзернай праграмы Паўночнай Карэі не прывялі да істотнага выніку. Міжнародныя пасярэднікі пасьля чатырохдзённай сустрэчы ў Пэкіне вырашылі ў верасьні правесьці чацьверты раўнд перамоваў. Амэрыканская дэлегацыя прапанавала пакрокавы плян для Паўночнай Карэі з тым, каб скасаваць яе ядзерную праграму, уключна з прапановамі дапамогі ў энэргетычнай сфэры і гарантыі бясьпекі. Аднак амэрыканскі бок паведаміў, што прадстаўнікі Паўночнай Карэі папярэдзілі, што яны могуць аднавіць ядзерныя выпрабаваньні, калі не атрымаюць дапамогу наўзамен ліквідацыі ядзернай праграмы. Прадстаўнік Кітаю на перамовах адзначыў вялікую праблему ў тым, што застаўся ўзаемны недавер паміж бакамі