Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў баёў у Інгушэтыі дасягнула 98 чалавек


НАЗРАНЬ. Колькасьць ахвяраў нядаўніх баёў у Інгушэтыі дасягнула 98. 104 чалавекі атрымалі раненьні. Бальшыня загінулых – звыш 70 чалавек – супрацоўнікі праваахоўчых органаў. Прадстаўнік прэзыдэнта Расеі ў Паўднёвай фэдэральнай акрузе Ўладзімер Якаўлеў заявіў, што сярод нападнікаў пераважалі мясцовыя жыхары. Сёньня былі затрыманыя пяць падазраваных у дачыненьні да нападу. Тым часам прэзыдэнт Пуцін паўтарыў, што ў Інгушэтыю будуць накіраваныя дадатковыя войскі.
XS
SM
MD
LG