КІШЫНЭЎ. У Малдове ў сераду два невядомыя напалі на журналістку Аліну Ангел, якая пісала пра карупцыю сярод дзяржаўных чыноўнікаў. Журналістка шпіталізавана са страсеньнем мозгу й пераломам рукі. Прадстаўнік АБСЭ ў Кішынэве Клаўс Нойкірх выказаў спадзяваньне, што злачынцы панясуць заслужанае пакараньне. Калегі Аліны Ангел паведамілі, што ўжо два тыдні ёй пагражалі па тэлефоне.