Судзьдзя Аксана Міхнюк зь Менскага гаспадарчага суду пастанавіла цалкам задаволіць пазоў Беларускага Хэльсынскага камітэту да падаткавай інспэкцыі Маскоўскага раёну Менску. Судзьдзя адмяніла рашэньне падаткавай інспэкцыі супроць БХК, а таксама абавязала спагнаць з падаткавікоў 190 тысяч рублёў дзяржаўнай пошліны, якія праваабаронцы мусілі заплаціць пры звароце ў суд.
Нагадаю, напачатку 2004 года падаткавая інспэкцыя Маскоўскага раёну Менска вырашыла, што БХК не сплаціў падаткаў з грашовай дапамогі паводле праграмаў ТАСІС. Усяго падаткавікі налічылі падаткаў амаль на сто мільёнаў рублёў ды штрафных санкцыяў яшчэ на 50 мільёнаў. Кіраўнікі БХК на гэта заяўлялі, што не мусілі плаціць падаткаў, паколькі такі парадак абумоўлены міжнароднымі пагадненьнямі паміж Беларусьсю і Эўрапейскім зьвязам. У падаткавай інспэкцыі прытрымліваліся іншай пазыцыі. Да апошняга дня працэсу падаткавікі лічылі, што БХК не выканаў пэўных умоваў рэгістрацыі грашовай дапамогі, і таму праваабронцаў варта пакараць.
Старшыня БХК Тацяна Процька не хавала задавальненьня з таго, што суд пагадзіўся зь яе пазыцыяй. Пры гэтым праваабаронца заўважыла, што да апошняй хвіліны не выключала іншага рашэньня, паколькі не лічыць суды ў Беларусі цалкам незалежнымі.
(Процька: ) “Закон і Канстытуцыя ў нас ня ёсьць тым падмуркам, на якім чалавек можа выйграць судовую справу. На жаль. Думаю, у дадзеным выпадку, так, на нашым баку быў закон, але законнасьць перамаглп сёньня таму, што была падтрыманая міжнародным супольніцтвам”.
Сапраўды, шмат уплывовых міжнародных арганізацыяў выказаліся у падтрымку БХК. Гэтыя заявы працягвалі гучаць да апошняга дня. Гэтак, сёньня да матэрыялаў справы быў далучаны ліст дзейнага старшыні Рады міністраў Эўразвязу, прэм’ер-міністра Ірляндыі, які наўпрост назваў дзеяньні супроць БХК перасьледам адной з апошніх праваабрончых арганізацыяў у Беларусі. Таксама прагучала заява адмысловых экспэртаў ААН і іншыя лісты. Прадстаўнікі БХК не хаваюць сваёй ўдзячнасьці усім, хто іх падтрымаў.
Якім будзе лёс крымінальнай справы, якая была ўзбуджаная супроць кіраўнікоў БХК на падставе рашэньня падаткавых органаў? Тацяна Процька кажа, што паводле яе дадзеных справа не закрытая, а толькі прыпыненая.
“Раней сьледчы мне казаў, што рашэньне гаспадарчага суду для яго нічога не азначае”, – кажа Тацяна Процька. І ўсё ж яна спадзяецца, што пэрспэктываў у крымінальнай справы цяпер стала яшчэ меней.
Прадстаўніца падаткавай інспэкцыі Маскоўскага раёну, якая прайграла справу у судзе, ня здолела адказаць на пытаньне, ці будзе яе арганізацыя абскарджваць рашэньне судзьдзі Аксаны Міхнюк у Вышэйшым гаспадарчым судзе.