Ад учорашняга наведваньня палаты прадстаўнікоў Ута Цапф мае ня самыя лепшыя ўражаньні. 3 гадзіны яна сачыла за выступамі ў Авальнай залі й заявіла, што бальшыня аргумэнтаў праціўнікаў паправак не вытрымлівае ніякай крытыкі. Што да групы “Рэспубліка” й трох галадоўнікаў, якія ініцыявалі папраўкі да Выбарчага кодэксу, дык Ута Цапф сказала:
(Цапф: ) “Галадоўка была часткова пасьпяховай, таму што парлямэнт усё ж разгледзеў папраўкі да Выбарчага кодэксу, якія, аднак, былі адхіленыя.”
З гэтай нагоды Ута Цапф выказала шкадаваньне. Але ёй паабяцалі, па-першае, што праз Лукашэнкаў дэкрэт прадстаўнікі палітычных партыяў будуць зробленыя сябрамі Цэнтарвыбаркаму з правам дарадчага голасу. А па-другое, ужо 12 ліпеня будзе абвешчаная афіцыйная дата выбараў, пасьля чаго назіральнікі ад АБСЭ адразу атрымаюць запрашэньне прыехаць у Беларусь.
Ута Цапф, гэтаксама як і кіраўнік офісу АБСЭ ў Менску Эбэргард Гайкен, сталася сьведкай таго, як недзяржаўных журналістаў учора зноў не пускалі ў парлямэнт. На вачах прадстаўнікоў АБСЭ ахова сканфіскавала дыктафон і акрэдытацыйныя пасьведчаньні журналіста Радыё Свабода.
З гэтай нагоды спадарыня Цапф мела размову зь віцэ-сьпікерам палаты прадстаўнікоў Уладзімерам Канаплёвым, які паабяцаў ёй разабрацца й даць інфармацыю аб гэтым здарэньні яшчэ сёньня. Што да сутнасьці падзеі, дык Ута Цапф сказала Радыё Свабода наступнае:
(Цапф: ) “Гэты парлямэнт ня мае права кантраляваць свае ўласныя правы. Учора было зроблена ўсё, каб не пусьціць туды карэспандэнтаў крытычных сродкаў масавай інфармацыі.”
Ута Цапф сказала таксама, што ніякіх надзеяў на гэты склад палаты Захад ужо ня мае, але яна спадзяецца, што наступнае скліканьне палаты прадстаўнікоў будзе абранае дэмакратычна й будзе працаваць як сапраўдны парлямэнт. На сёньня заплянаваная прэсавая канфэрэнцыя спадарыні Уты Цапф.