22 чэрвеня 1941 году на беларускія землі ўвайшлі войскі фашыстоўскай Нямеччыны. Не сустрэўшы сур’ёзнага супраціву з боку савецкае арміі, яны акупавалі краіну за чатыры дні. Такім чынам для Беларусі пачалася другая сусьветная вайна, што жорстка зьменіць аблічча краю, забярэ жыцьці кожнага чацьвертага ці нават трэцяга жыхара. Розныя крыніцы дагэтуль называюць розныя лічбы ахвяраў.
Сярод славутых людзей, што нарадзіліся 22 чэрвеня, згадаем сёньня нямецкага пісьменьніка Эрыха Марыя Рэмарка, аўтара раманаў “На Заходнім фронце бязь зьменаў”, “Тры таварышы”, “Трыюмфальная арка”. Клясыка беларускае літаратуры Максіма Гарэцкага часта параўноўваюць з Рэмаркам, асабліва ягоную аповесьць “На імпэрыялістычнай вайне”. Хоць дзеля справядлівасьці трэба сказаць, што Гарэцкі і нарадзіўся нашмат раней і аповесьць сваю напісаў раней. Таму было б больш слушна Рэмарка называць нямецкім Гарэцкім. Дарэчы, Рэмаркаў раман “Тры таварышы” па-беларуску ёсьць у інтэрнэце, на Беларускай палічцы (адрас knihi.com). А прыйшоў на сьвет Рэмарк у 1898 годзе.
Таксама ўчора сьвяткавала народзіны слынная амэрыканская акторка Мэрыл Стрып, якая мае за свае ролі ажно 10 Оскараў. Згадайце фільмы “Паляўнічы на аленяў”, “Крамэр супраць Крамэра”, “Жанчына францускага лейтэнанта” ды мноства іншых. У рэальным жыцьці Мэрыл Стрып – жонка скульптара і маці чатырох дзяцей. “Я пачуваюся стомленай заўсёды” – такі яе жыцьцёвы афарызм. Сёньня акторцы спаўняецца 55 гадоў.
22 чэрвеня ў розныя гады Галілеа Галілей адмовіўся ад сваіх астранамічных поглядаў на тое, што зямля круціцца вакол сонца, а не наадварот, а Ўладзімер Ульянаў скончыў Сымбірскую гімназію з залатым мэдалём. Дзьве падзеі вартыя параўнаньня. Фіяска напрыканцы стваральнага жыцьця і трыюмф напачатку разбуральнага жыцьцёвага шляху.
22 чэрвеня спаўняецца год як ня стала народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава.