Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Партугаліі забіты футбольны заўзятар з Вялікабрытаніі


ЛІСАБОН Тут уначы памёр 27-гадовы футбольны заўзятар з Вялікабрытаніі. У панядзелак увечары ён атрымаў удар нажом пасьля таго, як перасьледваў кішэннага злодзея. Прадстаўнік партугальскай паліцыі заявіў, што забойства ніяк не зьвязанае з чэмпіянатам Эўропы па футболе, які праходзіць у гэтыя дні ў Партугаліі. Па падазрэньні ў забойстве затрыманы грамадзЯнін Украіны. У сталіцы Аўстрыі Вене чатыры паліцыянты атрымалі раненьні падчас сутыкненьняў з харвацкімі заўзятарамі, якія зладзілі беспарадкі пасьля заканчэньня трансляцыі матчу Англія-Харватыя.
XS
SM
MD
LG