Замоўлены малебен у памяць Васіля Ўладзімеравіча Быкава адбыўся ў адной з найстарэйшых Віленскіх цэркваў – царкве Сьвятога Мікалая, што на вуліцы Вялікай, дзе беларускамоўныя набажэнствы раней адбываліся рэгулярна.
Хор гэтае царквы, адзін зь найлепшых праваслаўных хароў Вільні, сьпявае па-беларуску. Ініцыятар сёньняшняга малебну, Сяржук Вітушка, які ачольвае віленскую грамадзкую арганізацыю Віленскі беларускі музэй імя І. Луцкевіча, называе гэты малебен за спачын душы – паніхіду – не грамадзкай акцыяй, але пэрсанальным чынам.
(Вітушка: ) “Гэта – унівэрсальная форма ўшанаваньня памяці чалавека, даступная кожнаму і ў любой кропцы сьвету. Той, хто жыве у Менску, можа пайсьці ў гэты дзень пакласьці кветкі на магілу... А што рабіць астатнім – калі хочацца ўшанаваць памяць гэтага дарагога чалавека? Бо сьмерць Быкава была ўспрынятая як факт у сваёй асабістай біяграфіі, гэтак жа, як у цябе нехта родны памёр. Гэты чалавек быў дарагі... і так хацелася, каб ён жыў, хацелася чуць ягоныя словы... І таму гэта натуральна – быццам па сваім бацьку, пайсьці і замовіць паніхіду”.
На малебен прыйшлі вернікі розных канфэсіяў – і каталікі, і праваслаўныя, ня толькі беларусы, але і расейцы, палякі, літоўцы, -людзі розных нацыянальнасьцяў, – ўсе тыя, каму дарагая памяць Васіля Быкава. Вечар з удзелам беларускіх і літоўскіх літаратараў, прысьвечаны Васілю Быкаву, адбыўся ў Вільні некалькі дзён таму, віленскія гледачы першымі пабачылі новы дакумэнтальны фільм “Васіль Быкаў. Вяртаньне” (рэж. Віктар Корзун), які ўжо замовіла для паказу Літоўская нацыянальная тэлевізія.
У дзень народзінаў Васіля Быкава на адным з каналаў Літоўскай нацыянальнай тэлевізіі дэманстравалася беларускамоўная перадача, прысьвечаная Васілю Быкаву.