Жалобныя ўрачыстасьці з нагоды першай гадавіны з дня сьмерці Васіля Быкава распачаліся раніцай 22 чэрвеня паніхідай у Чырвоным касьцёле. Яе адслужылі Апостальскі візытатар для грэка-каталікоў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек і сьвятары Андрэй Абламейка і Аляксандар Сапунка.
Пасьля сьвятары, а таксама родныя і сябры Васіля Быкава паехалі на Ўсходнія могілкі, куды зь Фінляндыі празь Літву быў дастаўлены надмагільны помнік. Гэта вялікі камень з надпісам “Васіль Быкаў” і датамі жыцьця пісьменьніка. На адваротным баку па-беларуску і па-фінску напісана, што гэты камень ёсьць падарункам ад жыхароў гораду Хэльсынкі.
На могілках разам з удавой Васіля Быкава Ірынай Міхайлаўнай і пісьменьнікамі прысутнічаў прадстаўнік Фінскага ПЭН-клюбу Юка Малінен. Вось што ён сказаў у інтэрвію Беларускай Свабодзе:
(Малінен: ) “Гэты камень прывезены з Восары, гэта мясцовасьць пад Хэльсынкі, дзе ён жыў два гады. Гэта вельмі прыгожая мясцовасьць. Там прыгожы марскі бераг, халоднае паўночнае мора, голыя скалы. Я разумею, што менавіта гэты марскі бераг Восар стаў для Васіля Быкава сапраўдным краявідам душы”.
Сьвятары па традыцыі асьвяцілі магілу Васіля Быкава. Помнік жа будзе асьвечаны пазьней — пасьля яго афіцыйнага ўсталяваньня.
Адным з арганізатараў дастаўкі помніка Быкаву ў Беларусь быў паэт Уладзімер Някляеў. Вось, што ён сказаў:
(Някляеў: ) “Бяз Бога тут не абышлося. Сталася так пры ўсіх складанасьцях, а іх было вельмі шмат, сталася як найлепш. Гэтаму боскаму чалавеку дапамагае Ўсявышні”.
Увесь дзень 22 чэрвеня да магілы Васіля Быкава ішлі людзі з кветкамі. Вось што сказалі маці й сын Валянціна і Міхаіл Клатыцкія:
(Клатыцкая: ) “Ён быў нашай надзеяй”. (Клатыцкі: ) “Ягоная творчасьць адкрывае для мяне новыя старонкі жыцьця. Дае зразумець жорсткасьць вайны. Ён быў вельмі мудры. Ягоная творчасьць застанецца вечнай, як і памяць аб ім”.