Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна зьвярнулася да МЗС Беларусі з просьбай патлумачыць дэпартацыю ўкраінскага журналіста


Міністэрства замежных справаў Украіны зьвярнулася да МЗС Беларусі з просьбай патлумачыць прычыны дэпартацыі ўкраінскага грамадзяніна Міхаіла Падаляка. Пра гэты зварот паведаміў прэсавы сакратар замежнапалітычнага ведамства Ўкраіны Мар’ян Лубкіўскі. Ён паведаміў, што ўкраінскія дыпляматы ўжо пачалі дыялёг на гэтую тэму з прадстаўнікамі беларускага МЗС. Кіраўнік прэсавай службы МЗС Украіны падкрэсьліў, што ўкраінскі бок дагэтуль не атрымаў ані афіцыйных тлумачэньняў, ані нават афіцыйнага паведамленьня аб дэпартацыі ўкраінскага грамадзяніна.
XS
SM
MD
LG