“Вольны горад” выдаецца ў Крычаве з 1998 году. Перапынак на апошнія паўтара году зьвязаны з памкненьнем заснавальнікаў зарэгістраваць газэту афіцыйным чынам. Нягледзячы на судовыя разборы, гэтага зрабіць не ўдалося з-за адмовы мясцовай вэртыкалі ўзгадніць юрыдычны адрас рэдакцыі. Таму цяпер “Вольны горад” зноў выходзіць накладам 299 асобнікаў.
Заснавальнікам і рэдактарам газэты зьяўляецца прыватны прадпрымальнік Уладзімер Кудраўцаў. Разам з супрацоўнікам рэдакцыі Сяргеем Няроўным ён распавядае пра адноўленую газэту.
(Кудраўцаў: ) “Паколькі ў нас у Крычаве толькі адна дзяржаўная газэта, мы задаліся сваім гуртом зрабіць газэту дэмакратычную, якая бы несла народу праўду”.
(Няроўны: ) “Гэта, скажам, справа нашага жыцьця. Нам падабаецца свабодная інфармацыя, незаангажаваная, непадцэнзурная”.
(Кудраўцаў: ) “Сэнс працы: абуджаць народ, каб дамагчыся пераменаў. Вядома, што і кропля дзяўбе камень. Перамены будуць, калі нешта рабіць”.