Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскім мінакам раздаюць газэту “Освобождение”, якая патрабуе вызваліць Марыніча


Ігар Карней, Менск На вуліцах Менску маладыя людзі раздавалі мінакам дзьвюхпалосную газэту пад гучнай назвай “Освобождение”. У “шапцы” выданьня пазначана, што спэцвыпуск прысьвечаны вызваленьню Беларусі ад фашыстоўскіх захопнікаў. Разам з тым, вайсковай тэматыкі тут няма зусім. Цэнтральны матэрыял першай паласы — “Свабоду Міхаілу Марынічу”, сутнасьць якога вынікае з загалоўку.

У выданьні таксама пададзеныя паведамленьні пра галадоўку апазыцыйных дэпутатаў, вырак Аксане Новікавай і арышт Валерыя Леванеўскага. Другая паласа цалкам аддадзеная інтэрвію з Валерыем Фраловым пад загалоўкам “Сапраўдны генэрал”.

У выдавецкіх зьвестках выданьня напісана, што заснавальнікам яго зьяўляецца Рада вэтэранаў Вялікай Айчыннай вайны, рэдакцыя разьмешчаная ў Менску на вуліцы Танка, наклад газэты 300 тысяч асобнікаў, а выдаецца яна ад 3 ліпеня 1944 году.

Пра затрыманьні распаўсюднікаў газэты “Освобождение” пакуль не паведамляецца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG