“Ён пагражаў рэжыму Лукашэнкі”, – такі загаловак мае матэрыял у сёньняшнім нумары штодзёньніка “Rzeczpospolita”, дзе распавядаецца пра дэпартацыю зь Беларусі журналіста недзяржаўнай газэты “Время”.
“Міхаіл Падаляк быў дэпартаваны вельмі хутка. Міліцыянты і супрацоўнікі КГБ нават не дазволілі яму зьвязацца з адвакатам, а потым забаранілі яму размаўляць з журналістамі незалежных выданьняў, якія чакалі журналіста каля цягніка”, – піша “Rzeczpospolita”.
Газэта цытуе словы кіраўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, які кажа, што “абвінавачаньні на адрас аднаго журналіста ў тым, што ён можа дэстабілізаваць сытуацыю ў краіне – гэта лухта”.
Варта адзначыць, што ў Польшчы за 15 гадоў, якія мінулі пасьля перамогі ў краіне дэмакратыі, не было ніводнага выпадку дэпартацыі замежнага журналіста.
Між тым іншы польскі штодзёньнік “Gazeta Wyborzcza” ў артыкуле “Беларусь змагаецца з інтэрнэт-кавярнямі, як Кітай” распавядае пра рашэньне менскіх уладаў забараніць кругласутачную працу інтэрнэт-кавярняў.
“Улады Менску вырашылі, што цяпер інтэрнэт-кавярні могуць працаваць або ўдзень або ўначы. Акрамя гэтага, будзе створаная адмысловая камісія для змаганьня з нэгатыўнымі наступствамі карыстаньня інтэрнэтам”, – піша “Wyborzcza” ды адзначае, што інтэрнэт-кавярні вельмі папулярныя ў Беларусі, бо купіць добры кампутар сярэдняму беларусу не дазваляюць фінансавыя магчымасьці.