ПЭКІН. ЗША працягваюць настойваць на замарожваньні ўсіх ядзерных праграмаў Паўночнай Карэі. У адказ на заклік Кітаю й Паўднёвай Карэі зьмякчыць пазыцыю, Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл заявіў пра гатоўнасьць Вашынгтона праявіць гнуткасьць і імкненьне да вырашэньня канфлікту. У той жа час прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Рычард Баўчар заявіў, што Вашынгтон ня мае намеру кампэнсаваць КНДР ліквідацыю яе ядзерных праграмаў. У Пэкіне адбываюцца папярэднія кансультацыі напярэдадні адкрыцьця ў сераду новага раўнду шасьцібаковых перамоваў, у якіх бяруць удзел Паўночная і Паўднёвая Карэі, ЗША. Японія, Кітай і Расея.