Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мактаду Ас-Садра запрасілі ўзяць удзел ў канфэрэнцыі, на якой будуць выбіраць нацыянальную раду Іраку


БАГДАД. Ірацкія ўлады запрасілі лідэра радыкальных шыітаў Мактаду Ас-Садра ўзяць удзел у ліпені ў канфэрэнцыі, на якой будуць выбіраць нацыянальную раду краіны – кансультатыўны орган пры ўрадзе. Кіраўнік камісіі, якая займаецца падрыхтоўкай канфэрэнцыі, Фуад Маасум паведаміў, што Ас-Садр пачаў перафармаваньне сваіх былых паўстанцкіх адзелаў у палітычную арганізацыю. На маючай адбыцца канфэрэнцыі каля тысячы прадстаўнікоў розных палітычных рухаў, этнічных груп і рэгіёнаў абяруць 100 сяброў нацыянальнай рады, якая будзе дзейнічаць да ўсеагульных выбараў ў студзені наступнага году.
XS
SM
MD
LG