Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня АБСЭ заклікае беларускіх дэпутатаў спыніць галадоўку


САФІЯ Дзейны старшыня АБСЭ, міністар замежных справаў Баўгарыі Саламон Пасі выказаў занепакоенасьць станам здароў''я трох сябраў палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, якія з 3 чэрвеня трымаюць галадоўку. АБСЭ сочыць за галадаўкай і падзяляе яе мэты. “Галадоўка ўжо цягнецца 18 дзён і здаецца ёсьць сурьёзная небясьпека для здароўья ўдзельнікаў галадоўкі” - адзначыў старшыня АБСЭ. Саламон Пасі прыгадаў, што 16 чэрвеня паслы краінаў Эўразьвязу зьвярнуліся да галадоўнікаў з просьбай спыніць галадоўку па гуманітарных прычынах. “Я далучаюся да гэтага звароту – заявіў сп-р Пасі. – Я хацеў бы, каб галадоўка спынілася і каб адпаведныя беларускія дзяржаўныя ўстановы канструктыўна разгледзілі патрабаваньні галадоўнікаў”.
XS
SM
MD
LG