МАСКВА: Маскоўскі суд аднавіў слуханьні ў справе кампаніі ЮКАС, якая паводле падатковых органаў ўхілілася ад ўплаты 3 мільярдаў 400 мільёнаў даляраў падаткаў. Абаронцы ад імя кампаніі заклікалі суд адкласьці слуханьні. Мэнэджэры кампані кажуць, што выплата такой сумы правяла б кампанію да банкруцтва. У наступную сераду, галоўныя акцыянеры Юкасу-Міхаіл Хадарокоўскі і Платон Лебедзеў, абвінавачваныя ў фінансавых махінацыях, паўторна стануць перад судом. Прадстаўнікі ЮКАС-у заяўляюць, што суд над Хадаркоўскім палітычна матываваны, паколькі ён фінансаваў апазыцыйныя палітычныя партыі.