Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін: Расея перасьцерагала ЗША перад магчымасьцю тэрактаў з боку рэжыму Гусэйна


МАСКВА: Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін сказаў, што перад пачаткам вайны ў Іраку Масква перасьцерагала Вашынгтон аб тым, што Садам Гусэйн плянуе атакі супраць ЗША.

“ Пасьля падзеяў 11 верасьня 2001 году і да пачатку ваеннай аперацыі ў Іраку спецслужбы Расеі, расейская выведка, шмат разоў атрымлівалі інфармацыю рознага кшталту аб тым, што афіцыйныя органы рэжыму Садама рыхтуюць тэракты на тэрыторыі ЗША і паза іх межамі на вайсковыя і цывільныя аб''екты ЗША"

Пуцін паведаміў, што інфармацыю на гэты конт расейская выведка перадавала амэрыканскім калегам. Аднак паводле Пуціна, няма ніякіх доказаў таго, што за цяперашнімі атакамі супраць ЗША стаіць рэжым Гусэйна. Пуцін адзначыў, што ён няўпэўнены, ці гэтая інфармацыя давала Злучаным Штатам падставу, каб распачынаць вайну ў якасьці самаабароны, і што Расея не зьмяніла сваё нэгатыўнае стаўленьне да вайны ў Іраку. Раней, прэзыдэнт ЗША Джордж Буш паўтарыў, што Гусэйн меў сувязі з тэрарыстычнымі арганізацыямі, што было адной з падставаў для вайны супраць ірацкага рэжыму.
XS
SM
MD
LG