Першыя тры гады турэмнага зьняволеньня Яцэк Курань атрымаў ад камуністычных удладаў яшчэ ў 1964 годзе, калі напісаў адкрыты ліст з крытыкай кіраўніцтва ПАРП. Агулам, ён правёў у турмах ПНР амаль 10 гадоў.
У сярэдзіне 1970-х Курань стварыў грамадзкі Камітэт дапамогі працоўным – легендарную арганізацыю, якая дапамагала ахвярам рэжыму.
У 1980-я гады Яцэк Курань стаў адным з лідэраў “Салідарнасьці”. Гаворыць Лех Валэнса.
(Валэнса: ) “Ён быў як некаранаваны кароль. Ніхто яго не каранаваў, але кожны прызнаваў ягоны аўтарытэт. Яцэк Курань заўсёды меў бліскучыя аргумэнты, сьвежыя ідэі. Было ў Яцку нешта, што змушала ўсіх нас яго слухаць. Польшча шмат у чым абавязаная Кураню. Калі б ня ён, нам бы ніколі не ўдалося зрабіць тое, што мы зрабілі”.
Яцэк Курань браў удзел у паседжаньнях “Круглага стала”, а пасьля перамогі дэмакратыі ў Польшчы двойчы быў міністрам працы і сацыяльнай палітыкі, а таксама старшынём камісіі ў справах нацыянальных меншасьцяў.
Рэдактар беластоцкай “Нівы” Яўген Вапра пазнаёміўся зь Яцкам Куранем яшчэ напрыканцы 1980-х, у часе сумеснай працы ў групе дарадцаў Леха Валэнсы ў справах нацыянальных меншасьцяў. Успамінае Яўген Вапа, які быў у гэтай групе адзіным беларусам.
(Вапа: ) “Калі Яцэек Курань стаў старшынём камісіі ў справах нацыянальных меншасьцяў, ён быў чалавекам, які рухаў усю гэтую справу наперад. Ён часта прыяжджаў на Беласточчыну і палюбіў тут народны калектыў «Чэрамшына». Калі яны выступалі, дык Курань нярэдка ўваходзіў на сцэну і сьпяваў разам зь імі. У асобе Яцка Кураня меншасьці страцілі вялікага заступніка. Ён таксама ўвесь час казаў, што беларусы і палякі – гэта суседзі і павінны быць партнэрамі”.
У 1990-я гады Яцэк Курань стварыў грамадзкую арганізацыю SOS, якая дагэтуль дапамагае людзям, што не змаглі прыстасавацца ў новых умовах – пасьля пераменаў.
Сёньня раніцай польскі Сэйм хвілінай маўчаньня ушанаваў памяць Яцка Кураня, які быў адным з найвялікшых маральных аўтарытэтаў у сучаснай Польшчы.