Лінкі ўнівэрсальнага доступу

27 былых дыпляматаў і афіцэраў крытыкуюць Белы Дом


ВАШЫНГТОН. 27 былых высокапастаўленых дыпляматаў і афіцэраў Злучаных Штатаў скрытыкавалі палітыку Белага Дому ў дачыненьні да Іраку. Яны назвалі вайну "кепска сплянаванай і занадта дарагой" і адзначылі, што гэтая вайна аслабіла бяспеку ЗША. У заяве гаворыцца, што ў сваёй зьнешняй палітыцы амэрыканскі прэзыдэнт занадта спалягаў на ваенную сілу, ігнараваў меркаваньне традыцыйных саюзьнікаў і прадэманстраваў непавагу да Арганізацыі аб’яднаных нацыяў. Дыпляматы і афіцэры адзначылі, што ніколі ў гісторыі Амэрыка не трапяла ў такую ізаляцыю. Адміністрацыя Белага Дому адкінула абвіначаньні ў тым, што дала перавагу выкарыстаньню сілы перад дыпляматыяй, а таксама нагадала, што Рада бясьпекі ААН чатыры разы адзінадушна прагаласавала ў падтрымку амэрыканскіх рэзалюцыяў што да сытуацыі ў Іраку.
XS
SM
MD
LG