(Спадарыня: ) “Ну што яны зробяць? Там невялічкая купка людзей, якія супраць выступаюць. Можа, яны ў чымсьці і маюць рацыю. Магчыма, і Лукашэнку трэба штосьці мяняць. Па тэлебачаньні асабліва не расказваюць”.
(Спадарыня: ) “Гэта можа скончыцца сьмерцю”.
(Спадар: ) “Гэта ад народу залежыць. Калі народ падтрымае, вынік будзе. Калі не, то зноў стане ціха. Я падтрымліваю тое, за што змагаюцца дэпутаты”.
(Карэспандэнт: ) “Чым можа завяршыцца бестэрміновая галадоўка дэпутатаў Нацыянальнага сходу”?
(Спадарыня: ) “Мы ня ў курсе, што яны дзесьці там галадуюць”.
(Спадарыня: ) “Ня чула нічога пра галадоўку”.
(Спадарыня: ) “Нічога ня ведаю”.
(Спадар: ) “Выйсьця ніякага няма ў нас. Трэба ўсё мяняць”.
(Спадар: ) “Уладу мяняць трэба”.
(Спадар: ) “Я мяркую, што знойдуць кампраміс”.
(Спадарыня: ) “Вельмі цяжка ў нашай краіне чагосьці дамагчыся”.
(Спадар: ) “Выганяць іх — і ўсё”.
(Спадар: ) “Паб’юць іх і выкінуць. Нічога з галадоўкі не атрымаецца. Лукашэнка — вечны прэзыдэнт”.
(Спадар: ) “Адкуль мне ведаць, чым усё скончыцца? У мяне няма варыянтаў”.
(Спадар: ) “Галадоўкаю яны наўрад ці нечага дамогуцца”.
(Спадар: ) “Галадоўка хутка закончыцца. Будзе знойдзена нейкае агульнае рашэньне”.
(Спадар: ) “Аляксандар Рыгоравіч іх усіх… Знойдзе ім месца, знойдзе”.
(Спадарыня: ) “Я думаю, што нічога яны не дамогуцца. Беларусы мала паінфармаваны ва ўсіх адносінах. Мы нічога ня ведаем, што ў нас робіцца ў рэспубліцы”.
(Спадарыня: ) “Нават ня ведаю, чым завершыцца галадоўка. Хутчэй за ўсё, памруць альбо іх выганяць, а зрухаў ніякіх яны не дамогуцца”.
(Спадарыня: ) “Лукашэнка ўсіх адправіць у “псыхушку”, каб яны не галадавалі. Там іх накормяць. Бясплатна!”
Гэткія адказы жыхароў Добрушу на пытаньне тыдня: “Чым можа завершыцца бестэрміновая галадоўка дэпутатаў Нацыянальнага сходу?”