Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Велікабрытанія рассьледвае новыя абвінавачаньні ў зьдзеку зь ірацкіх вязьняў


ЛЁНДАН: Велікабрытанія рассьледвае новыя абвінавачаньні ў зьдзеку зь ірацкіх вязьняў. Прадстаўнік Міністэрства Абароны паведаміў, што на мінулым месяцы Чырвоны Крыж паскардзіўся на дрэннае абыходжаньне зь вязьнямі затрыманымі пасьля баёў на поўдні Іраку. Лёндан паведаміў, што ў перастрэлцы паміж брытанскімі сіламі і паўстанцамі Аль Садра загінулі 14 іракцаў. Велікабрытанія рассьледвае ўсе 75 выпадкаў, калі цывільныя жыхары былі забітыя або параненыя з часу пачатку вайны ў Іраку. Учора Галоўная Пракуратура Велікабрытаніі паведаміла, што 4 вайскоўцы будуць пакараныя за катаваньні і зьдзекі зь ірацкіх вязьняў.
XS
SM
MD
LG