ТОКЬЁ: Японія абяцала прадпрыняць рашучыя крокі супраць гандлю людзьмі, пасьля таго, як яна знайшлася ў амэрыканскім сьпісе краінаў уцягнутых у гэты промысел. У справаздачы Дзярж-дэпартаменту ЗША за мінулы год гаворыцца, што Японія недастаткова змагаецца з гандлем людзьмі, у тым ліку з сэксульным нявольніцтвам. У дакумэнце гаворыцца, што злачынныя міжнародныя групоўкі, якія займаюцца гандлем людзьмі, вельмі актыўна дзейнічаюць у Японіі. Побач з Японіяй у сьпісе знайшліся такія краіны, як Індыя, Лаос, Пакістан, Філіпіны, Тайланд і Ветнам.