У Польшчы пра Браніслава Герэмка кажуць, што ён – архітэктар далучэньня краіны да НАТО. Менавіта ў той час, калі ён быў міністрам замежных справаў, Польшча стала паўнапраўным сябрам альянсу. “Мы атрымалі такія гарантыі бясьпекі, якіх ніколі ў гісторыі ня мелі”, – заявіў тады Герэмэк. Між тым у суседняй Беларусі афіцыйная прапаганда выкарыстоўвае НАТО ў якасьці страшнага “пудзілы”.
(Карэспандэнт: ) “Ці варта беларусам баяцца НАТО?”
(Герэмэк: ) “НАТО не выступае супраць кагосьці, але абараняе сваіх сябраў, а таксама падтрымлівае мір у Эўропе. НАТО ніколі нічога не зрабіў насуперак волі грамадзянаў краінаў, якія ўваходзяць у блёк. Варта ўзгадаць Косава, дзе сотні тысячаў чалавек апынуліся пад пагрозай толькі з-за сваёй рэлігіі ці нацыянальнасьці. НАТО выступіў у іхную абарону, але ня супраць нейкай дзяржавы. На маю думку, той факт, што Польшча ёсьць сябрам НАТО – гэта добры знак для беларускага народу. Знак таго, што інтарэсы НАТО ў ніякай ступені не супярэчаць інтарэсам беларусаў. Палякі зацікаўленыя ў тым, каб Беларусь была на правільным шляху, і палякі заўсёды будуць салідарныя зь беларусамі”.
Паводле Браніслава Герэмка, на пачатку 1990-х гадоў, калі ён быў кіраўніком парлямэнцкай камісіі ў замежных справах, у Польшчы ніхто не сумняваўся, што Беларусь будзе дэмакратычнай дзяржавай і блізкім партнэрам Польшчы. Атрымалася, аднак, іначай. А ў 1998 годзе, Аляксандар Лукашэнка не схацеў нават спаткацца з Браніславам Герэмкам, які быў тады міністрам замежных справаў Польшчы і кіраўніком АБСЭ. Гэта быў адзіны такі выпадак у Эўропе.
(Герэмэк: ) “Мне падаецца, што гэта мае выказваньні напярэдадні візыту сапсавалі настрой беларускаму кіраўніку. Я ня маю да яго прэтэнзіяў за гэта, бо выказаўся тады на адрас Лукашэнкі амаль так крытычна, як я пра яго думаю. Але гэты інцыдэнт ніколі ня меў уплыву на нашыя двухбаковыя дачыненьні і шматлікія кантакты, якія прынесьлі карысьць нашым народам. А калі прэзыдэнт Беларусі не хацеў у гэтых кантактах браць удзел, дык гэта ягоная справа і нават рызыкну сказаць, што ў выніку ён толькі страціў”.
(Карэспандэнт: ) “10 гадоў таму палякі былі ўпэўненыя, што Беларусь пойдзе па сьлядох Польшчы і прыбалтыйскіх краінаў. А дзе цяпер ёсьць Беларусь, якая пайшла, так бы мовіць, у адваротным кірунку?”
(Герэмэк: ) “На жаль, гэтыя 10 гадоў Беларусь згубіла. Час, які можна было выкарыстаць дзеля таго, каб падрыхтавацца да выкананьня эўрапейскіх стандартаў, каб атрымліваць дапамогу ад Эўразьвязу, і ўвогуле, каб да яе ставіліся як да сур’ёзнага партнэра, гэты час страчаны. У дадзены момант пра Беларусь думаюць як пра савецкі запаведнік, дзе існуе лад, якога няма нават там, дзе была сталіца савецкай сыстэмы. Я перакананы, што беларусы такога не заслугоўваюць. Беларусь папросту змушаюць збочыць з дарогі, на якой яна магла можа знайсьці дарогу ў добрую будучыню”.
(Карэспандэнт: ) “Дзесяць гадоў страчаныя. Страчаныя для падрыхтоўкі да сяброўства ў Эўразьвязе. Але ці мае Беларусь і надалей шанец стаць сябрам абя’днанай Эўропы. Калі так, дык калі?”
(Герэмэк: ) “На маю думку, у гэтым сэнсе ёсьць значная розьніца паміж Беларусьсю і Ўкраінай. Апошняя дэкляруе жаданьне далучэньня да Эўразьвязу і супрацоўнічае з Захадам. Рэальна, Украіна можа далучыцца да Эўразьвязу цягам 10 гадоў, а Беларусь – цягам 10-15 гадоў. Чаму для Беларусі таксама 10 гадоў, як і для Ўкраіны? Бо насамрэч, тое, што перашкаджае Беларусі на шляху да Эўразьвязу можа зьмененае адным павевам ветру і тады ўсё будзе добра”.