Людміла Карпенка тлумачыць неабходнасьць стварэньня Офісу грамадзкага абвінаваўцы тым, што ўсе спробы беларускіх і міжнародных арганізацыяў атрымаць поўную інфармацыю пра загадкавую сьмерць яе мужа, а таксама гвалтоўнае зьнікненьне вядомых у Беларусі асобаў пакуль не даюць плёну:
(Карпенка: ) “Дзесяць гадоў цяперашняя ўлада Беларусі груба парушала канстытуцыйныя правы грамадзянаў. Каб утрымацца пры ўладзе, яна пайшла на зьнішчэньне сваіх палітычных апанэнтаў. Пракуратуру Беларусі ўзначальвае чалавек, які сам мог мець дачыненне да забойства вядомых палітыкаў. Грамадзкасьць Беларусі больш ня хоча мірыцца з такім становішчам. Каб зьмяніць сытуацыю да лепшага, і ўзьнікла ідэя стварэньня Офісу грамадзкага абвінаваўцы па Беларусі”.
Сям’я Карпенкі ў студзені 2002 году пераехала ў Нямеччыну. І цяпер Людміла Карпенка спадзяецца, што ў гэтай свабоднай краіне можна будзе правесьці дэталёвае расьсьледаваньне заблытаных справаў. Праца новай арганізацыі выходзіць за рамкі справаў зьніклых. Паводле спадарыні Карпенкі, Офіс будзе займацца таксама лістападаўскім рэфэрэндумам 1996 году і шматлікімі парушэньнямі выбарчага заканадаўства:
(Карпенка: ) “Офіс будзе рабіць тое, чаго цяпер ня робіць пракуратура. Гэта — збор і апрацоўка інфармацыі аб незаконных дзеяньнях чыноўнікаў, завядзеньне крымінальных справаў паводле фактаў парушэньняў, правядзеньне расьсьледаваньняў, накіраваньне позваў, афармленьне абвінаваўчых заключэньняў і накіраваньне заведзеных справаў у судовыя інстанцыі”.
Людміла Карпенка кажа, што ўсьведамляе, наколькі складаная і цяжкая праца яе чакае:
(Карпенка: ) “Перад тым як прыняць рашэньне ўзначаліць Офіс, я правяла кансультацыі з уплывовымі арганізацыямі і асобамі. Яны далі згоду аказваць мне дапамогу. Так што тыя, хто трапіць у кола нашых кліентаў, няхай не турбуюцца: іх справамі будуць займацца прафэсіяналы найвышэйшай клясы”.