Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хусэйна перададуць іракцам


БАГДАД. Амэрыканскія вайскоўцы на працягу найбліжэйшых двух тыдняў перададуць Садама Хусэйна новаму ірацкаму ўраду, – паведаміў прэм’ер-міністар Іраку Іяд Аляві. У інтэрвію тэлеканалу “Аль-Джазіра” Аляві падкрэсьліў, што суд над Хусэйнам павінен пачацца як мага хутчэй. Напярэдадні ў Багдадзе ня менш за 12 чалавек, у тым ліку 5 замежных спэцыялістаў, загінулі пры выбуху замінаванага аўтамабіля. Сярод ахвяраў – два брытанцы, француз і амэрыканец. Паводле зьвестак міністра ўнутраных справаў Іраку Фаляха Аль-Наджыба, машыну падарваў тэрарыст-сьмяротнік, які прыбыў у Ірак з-за мяжы.
XS
SM
MD
LG